Пасьля пагрозьлівых тэлефонных паведамленьняў супрацоўнікі МНС, міліцыі ды КГБ мусілі шукаць выбуховыя прыстасаваньні ў будынках гімназіі №2, станка-інструмэнтальнага тэхнікуму ды Лядовага палацу.
Прычым мужчына, які патэлефанаваў у адміністрацыю Лядовага палацу з папярэджаньнем пра верагодны выбух, прадставіўся прыхільнікам і аднадумцам тэрарыстаў з “Аль-Каіды”.
Выбуховых прыстасаваньняў ні у адным са згаданых месцаў не знайшлося. Не ўдалося пакуль знайсьці і ніводнага з “тэлефонных тэрарыстаў”. Аднак пошукі вядуцца вельмі актыўна, бо выратавальныя службы спадзяюцца спагнаць зь вінаватых дарма змарнаваныя грошы: да прыкладу, праведзеныя адмыслоўцамі пошукі выбуховых рэчываў у станка-будаўнічым тэхнікуме з удзелам міліцыі, “хуткай дапамогі” ды г.д. каштавалі гораду каля 500 даляраў.