3 верасьня кіроўцы ўручылі гарадзкім уладам пэтыцыю з патрабаваньнем зьнізіць падаткі; старшыня наваполацкага савету дэпутатаў Анатоль Завадзкі паабяцаў улагодзіць сытуацыю, але й дагэтуль ніякага адказу ад уладаў страйкоўцы не атрымалі.
Поруч з эканамічнымі патрабаваньнямі кіроўцы патрабуюць таксама ўтаймаваньня так званых “левакоў” — асобаў, якія займаюцца прыватным возьніцтвам без адпаведнай ліцэнзіі. Паводле сьведчаньняў кіроўцаў, падатковыя ды іншыя ўладныя органы добра ведаюць гэтых людзей, але, замест таго каб змагацца зь неплацельцамі падаткаў, яны змагаюцца з тымі, хто падаткі акуратна сплачвае.