Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ І ЎЛАДЫ МАГІЛЁВА НЯ ЗДОЛЕЛІ ДАСЯГНУЦЬ КАМПРАМІСУ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Магілёўскія прадпрымальнікі патрабавалі адмены касавых апаратаў і скарачэньня падаткаў у фонд сацыяльнай абароны. Аднак кожны з бакоў застаўся пры сваёй думцы. Кампрамісу так і не знайшлі.

На прэсавай канфэрэнцыі прадпрымальнікі заявілі, што надалей будуць плаціць за арэнду гандлёвых месцаў, аднак адмаўляюцца выплочваць гэткія падаткі. Яны выказалі пратэст супраць увядзеньня касавых апаратаў.

Сяргей Фамін заявіў, што калі прадпрымальнікі ня знойдуць паразуменьня з уладамі, дык у верасьні мусяць пайсьці на акцыі пратэсту.
XS
SM
MD
LG