Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ГРАМАДЗЯНСКІЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ” ЗНОЎ АШТРАФАВАНЫЯ


Казімер Яноўскі, Гомель

Судзьдзя Аляксандар Хоміч пастанавіў таксама канфіскаваць 5 кампутараў “Ініцыятываў”.

Рашэньне маладога судзьдзі Хоміча па сутнасьці дубліравала ранейшы вырак судзьдзі Ганны Новік, які быў скасаваны касацыйнай інстанцыяй.

Кампутары “Грамадзянскіх ініцыятываў” летась незадоўга да прэзыдэнцкіх выбараў гвалтоўна сканфіскавала ўправа КГБ. На падставе ліста ўправы падатковая інспэкцыя і склала адміністрацыйны пратакол пра парушэньне “Ініцыятывамі” дэкрэту Лукашэнкі №8.
XS
SM
MD
LG