Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НАВАПОЛАЦКУ ПРАЙШОЎ УСТАНОЎЧЫ СХОД КАМІТЭТУ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ДЗЕІ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Удзельнікі сходу прынялі дэклярацыю аб сумесных дзеяньнях і вызначылі кірункі дзейнасьці на блізкі час. Як было заяўлена, камітэт станецца выканаўчым, распарадчым ды інфармацыйным органам дэмсілаў падчас падрыхтоўкі да выбараў і аўтаматычна ператворыцца ў выбарчы штаб падчас выбарчай кампаніі. Каардынатарам утворанага камітэту абраны Віктар Якубаў (БНФ).

Заўважым, што гарадзкая суполка БНФ ужо вызначылася са сваімі вылучэнцамі і плянуе выставіць у якасьці кандыдатаў у дэпутаты гарсавету шэсьць чалавек.

На мінулым тыдні падобная каардынацыйная структура пад тым жа назовам была ўтвораная ў Полацку.
XS
SM
MD
LG