Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЯНАЎСКІМ РАЁНЕ НІЯК НЕ РАЗГЛЕДЗЯЦЬ АПЭЛЯЦЫЮ ПАКАРАНАГА ЗА АРТЫКУЛ У ГАЗЭЦЕ


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

Пра гэта сёньня заявiла судзьдзя Валянцiна Няседчанка, спаслаўшыся на хадайнiцтва прадстаўнiка дзяржаўнага абвiнавачваньня.

Як ужо паведамляла Радыё Свабода, Iван Мiхнавец, жыхар вёскi Дружылавiчы Iванаўскага раёну, быў прыцягнуты да крымiнальнай адказнасьцi пасьля публiкацыi "Белорусской деловой газетой" ягонага лiста. У тым лісьце спадар Мiхнавец паведамляў пра факты прыпiсак у мясцовым калгасе, з дапамогай якiх кiраўнiцтва гаспадаркi атрымлiвала грашовыя прэмii.

На Iвана Мiхнаўца завялі крымiнальную справу, на падставе якой суд Iванаўскага раёну прызнаў яго вiнаватым у паклёпе. Зараз па рашэньню Берасьцейскага абласнога суду гэтая справа пераглядаецца ў суседнiм Драгiчынскiм раёне.

XS
SM
MD
LG