Учора 12 "зуброў" каля будынку КГБ у Сьветлагорску разгарнулі плякат "Лукашэнку на пэнсію" і пад бел-чырвона-белым сьцягам сьпявалі беларускія песьні.
Міліцыянты ўсіх схапілі й завезьлі ў пастарунак. Трох непаўнагадовых адпусьцілі, а астатніх дзевяцёх сяброў "Зубра" трымалі да 10 гадзінаў раніцы.
Затым юнакам уручылі позвы ў суд на 15 жніўня і адпусьцілі.