Кіраўнікі БГК абвінавачваюцца ў нявыплаце падаткаў на дапамогу, атрыманую па лініі праграмы Эўрапэйскага Зьвязу ТАСІС. БГК адзначае, што дапамога па лініі ТАСІС вызваленая ад падаткаў паводле пагадненьня паміж беларускім ўрадам і Эўразьвязам. Тым ня менш супраць кіраўніцтва Гэльсынскага камітэту была ўзбуджаная крымінальная справа.
Міжнародная Гэльсынская фэдэрацыя выказвае салідарнасьць зь Беларускім Гэльсынскім камітэтам, заклікае беларускія ўлады прытрымлівацца каштоўнасьцяў і стандартаў АБСЭ і спыніць падаўленьне грамадзянскай супольнасьці ды перасьлед праваабаронцаў.