Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АРЫШТАВАНЫ РАХУНАК РЭДАКЦЫІ ГАЗЭТЫ “САЛІДАРНАСЬЦЬ”


Ягор Маёрчык, Менск

Я зьвязаўся з Аляксандрам Старыкевічам. Ён паведаміў, што па вяртаньні з камандзіроўкі яго чакаў сюрпрыз.

(Старыкевіч: ) “Сёньня я даведаўся, што рахунак нашай газэты арыштаваны. Прычына гэтаму — эканамічныя санкцыі, што прынятыя Камітэтам дзяржкантролю яшчэ ў жніўні. Ну а яны, у сваю чаргу, сталіся вынікам выхаду таго нумару “Салідарнасьці”, у якім былі надрукаваныя артыкулы, падрыхтаваныя журналістамі “Белорусской деловой газеты”, выхад якой у той час быў прыпынены”.

Паводле Алясандра Старыкевіча, арышт рахунку можа паўплываць на працу рэдакцыі тыднёвіка.

(Старыкевіч: ) “Арыштаваны рахунак — вялікая праблема. Хаця мы й рыхтуем наступны нумар, сёньня я нават не гатовы сказаць, ці пабачыць ён сьвет своечасова. Мы цяпер знаходзімся пад пагрозаю нявыхаду”.

Вынікі летняе праверкі, праведзенай Камітэтам дзяржкантролю, рэдакцыя тыднёвіка “Салідарнасьць” спрабуе аспрэчваць праз суд. Справа яшчэ не разглядалася.
XS
SM
MD
LG