“Эўрапейскі зьвяз, – гаворыцца ў дакумэнце, – пацьвярджае сваё жаданьне мець магчымасьць успрымаць Беларусь як дэмакратычную краіну Эўропы, аднак разам з тым сур’ёзна заклапочаны сытуацыяй з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі”.
У прыватнасьці, Эўразьвяз выказвае трывогу адносна праекту Закону аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыяў, ухваленага 27 чэрвеня дэпутатамі так званай палаты прадстаўнікоў. Калі гэты закон будзе прыняты, лічаць у Брусэлі, гэта яшчэ болей абмяжуе свабоду сумленьня ў Беларусі.
Эўразьвяз занепакоены тым, што новы закон пракладзе шлях да дыскрымінацыі рэлігійных суполак, будзе адрозьніваць рэлігіі ў адпаведнасьці зь іх карыснасьцю для ўладаў. Гэты закон, – гаворыццца ў заяве, – можа стаць сродкам для кантролю ўладаў над рэлігійнымі арганізацыямі.