Паводле аднаго з распрацоўнікаў дакумэнту, вядомага адваката Гары Паганяйлы, у законапраекце выпраўленыя многія хібы дзейнага закону, які не дазваляе эфэктыўна бараніць грамадзянаў у новых эканамічных і сацыяльных умовах. У прыватнасьці, новы варыянт закону прадугледжвае розныя формы дзейнасьці адвакатаў замест сёньняшняй аднаварыянтнай сыстэмы, што склалася яшчэ ў 1922 годзе.
Гары Паганяйла спадзяецца, што законапраект стане штуршком да грамадзкай дыскусіі па праблеме забесьпячэньня правоў грамадзянаў у Беларусі й прывядзе да пазытыўных зьменаў у заканадаўстве.