Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТЭЛЕФОНЫ ГАРАДЗЕНСКІХ ЖУРНАЛІСТАЎ ПРАСЛУХОЎВАЮЦЬ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Уласнага карэспандэнта газэты “День” Анджэя Пісальніка пакаралі арыштам на 10 сутак за несанкцыяваны пікет у падтрымку журналістаў “Пагоні”. Што праўда, удзельнікі пікету не пасьпелі нават разгарнуць плякат — на месцы іх ужо чакала міліцыя зь відэакамэрай. Расказвае Анджэй Пісальнік:

(Пісальнік: ) “Калі мы ладзілі пікет у падтрымку Маркевіча і Мажэйкі, была дакладна адна размова па тэлефоне, дзе прагучала інфармацыя, што мы выйдзем пад аблвыканкам. Калі мы прыйшлі, мы не пасьпелі разгарнуць плякат, не пасьпелі раздаць нейкую колькасьць улётак. Да нас адразу падышлі супрацоўнікі міліцыі. Непадалёк стаяў падрыхтаваны “ўазік”, і нас завялі ў гэты “ўазік” і згарнулі наш пікет. Мы не пасьпелі прастаяць нават пяці хвілінаў”.

Упершыню з праслухоўваньнем тэлефонаў Пісальнік сутыкнуўся два гады таму. Улады не давалі яму зарэгістраваць газэту “Рэпартэр”. Па тэлефоне ён паскардзіўся сябру, што яму давядзецца прасіць за мяжой палітычнага прытулку. На наступны дзень Анджэя выклікаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Анішчык і стаў пераконваць нікуды не зьяжджаць. Журналіст зрабіў адназначную выснову, што чыноўніку вядомы зьмест ягонай тэлефоннай размовы.

Гарадзенскія сацыял-дэмакраты аднойчы вырашылі правесьці несанкцыяваны пікет у цэнтры гораду. Хутка патэлефанавалі сваім аднапартыйцам. А калі потым прыйшлі ў сквэр на Савецкай плошчы, дык убачылі некалькі міліцэйскіх патрулёў, якія іх чакалі. Пікет не адбыўся.
XS
SM
MD
LG