Яны выкрыквалі: “Жыве Беларусь!” і прастаялі хвілінаў 5. Пасьля гэтага некалькі дзесяткаў АМАПаўцаў накінуліся на іх і пачалі зьбіваць. Я на свае вочы бачыла, як зьбівалі Рыгора Кійко, яго білі вельмі моцна.
Я зараз у вайсковым намёце знаходжуся, вось зайшлі міліцыянты (шум). Яны загадваюць усім выйсьці з намёту вайсковага. Было затрымана каля 10 чалавек раней, і вось зараз пачаўся наступ на тых людзей, якія засталіся ў намёце.
Шмат міліцыянтаў у касках. Ланцуг супраць тэхнікі ўжо разагнаны, крыжы ўсе паваленыя, іх зьвезьлі ў кар’ер на сьметнік.
Абаронцы зьбіраюцца застацца на ноч. Вось Аляксей Таўстоў тут, яго зьбілі, ён ляжыць з акрываўленым тварам. Лілія Кійко, дачка Рыгора Кійко, зьбітая.
У часе затрыманьня зьбілі журналістку Натальлю Радзіну.