Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Red Roses For A Blue Lady”. Музыка Тэпера, словы Бродскага, аранжыроўка Андрэя Шпянёва. Мікалай Скорыкаў і Дзяржаўны канцэртны аркестр. Альбом “Залаты хіт”, “Ковчег”, 1998



Чым толькі не імкнуцца ўзяць аўдыторыю многія сучасныя выканаўцы папулярнай музыкі! Гэта і зьнешні выгляд, і манэра размаўляць ці паводзіць сябе на людзях, і адмысловыя назвы калектываў. Голас, праўда, часьцей за ўсё на апошнім пляне. Аднак ёсьць і такія, зьнешне вельмі звычайныя, голас якіх робіць усё!

Мікалая Скорыкава можна сьмела называць яскравым прадстаўніком клясычнай песеннай эстрады. Ягоны выразны, запамінальны голас дазваляе яму пасьпяхова спраўляцца з тымі агульнавядомымі эстраднымі стандартамі, якія былі ў рэпэртуары такіх знакамітасьцяў, як Энды Ўільямс, Фрэнк Сінатра, Энгельбэрт Хампэрдынк. Праўда, на практыцы яму даводзіцца часьцей за ўсё выконваць такія песьні, якім статус клясыкі жанру наўрад ці пагражае. Тым ня менш, у творчым жыцьці Мікалая Скорыкава быў выпадак, калі ён даваў вялікі сольны канцэрт. Першае адьдзяленьне склалі папулярныя творы эстрады савецкіх часоў, у другім ён пад акампанэмэнт Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі выконваў заходні рэпэртуар, у тым ліку і песьню “Red Roses For A Blue Lady” Тэпера і Бродскага. Шчыра кажучы, за савецкім часам ён напэўна зрабіў бы бліскучую кар’еру, цяпер жа можа скласьці канкурэнцыю тым на Захадзе, каго называюць “салодкімі салаўямі эстрады”. Пераканайцеся самі. Канцэртны запіс 1997 году. Пачуемся!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG