Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Arbetlosse-Marsch”, музыка А.Памідорава, словы М.Гебірцыга ў перакладзе А.Памідорава. А.Памідораў. Альбом “Я нарадзіўся тут”, 2000



Падобна на тое, што амаль палову месяца траўня будуць складаць вольныя ад працы дні. А пачынаецца травень, як ні парадаксальна тое гучыць, з Дня працы. Зразумела, дня непрацоўнага.

Тэме працы ў песенным жанры адведзена шмат месца. Можна пры нагодзе згадаць мноства твораў самых розных жанраў, у тым ліку тых, што былі напісаны ў Беларусі. Я кажу не пра тыя песьні заказнога характару, спароджаныя прычынамі, якія ўласна ад музыкі ляжалі даволі далёка. Сапраўдных твораў рабочай скіраванасьці, натуральных, а не псэўдаактуальных, насамрэч няшмат. Тым больш, калі пішуцца тыя песьні цяпер і ў рамках распрацаванага, ці, як кажуць, — канцэптуальнага праекту. Як, напрыклад, праграмы “Я нарадзіўся тут”.

Аляксандар Памідораў напісаў свой жорсткі “Марш беспрацоўных” на верш Мардэхая Гэбірцыга, спалучыўшы манэру сьпеваў, даволі тыповую для рэпу, з гучаньнем, характэрным для творчасьці апошнім часам вельмі папулярнай нямецкай групы “Рамштайн”. І як вынік — атрымаўся твор рэзкі, нават у нечым агрэсіўны. Магчыма, менавіта такую мову зразумеюць тыя, хто сёньня працуе, а на самой справе зьяўляецца ў Беларусі беспрацоўным. Са сьвятам працы, сябры!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG