Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхась Забэйда-Суміцкі. Песьня “Ай, мама, мама, чаго я плачу”



Трэба быць сапраўдным героем свайго часу, каб гадоў праз трыццаць-сорак пасьля сэсій запісу зь вялізнымі намаганьнямі выдаць тыя запісы як сьведчаньне новага адкрыцьця забытых старонак беларускага музычнага мастацтва. Але ж сёньня сярод нас жывуць і працуюць ня менш здольныя сьпевакі, якія нават не спадзяюцца на выданьне ўласных запісаў пры жыцьці. Потым, некалі, гісторыя мусіць паўтарыцца. Прывітаньне!

Нагодай для такога ўступу зьявіўся выдадзены ў 2000 годзе кампакт-дыск Міхася Забэйды-Суміцкага, безумоўна таленавітага сьпевака. Прычым ягоны талент ніхто не аспрэчвае.

Ды разам з тым мяне асабіста хвалюе вось што: сапраўды, сярод тых жа цяперашніх опэрных сьпевакоў хапае артыстаў, зорны ранг якіх церпіць адзіна з-за таго, што на іх раскрутку проста няма грошай. А якая можа быць раскрутка, калі ніхто зь іх ня мае нават сольнага кампакт-дыска?

Скажам так, шчыра: Марыя Гулегіна, былая прыма нашае опэры, сольніка тут не дачакалася. Натальля Кастэнка, Натальля Руднева, многія з больш малодшых — пра каго зь іх паклапаціліся? І ці ж гэта выйсьце — шукаць увесь час прарокаў выключна ў мінулым? Лепш бы заняцца сёньняшнімі й ня плакаць з тае нагоды, што зямля нашая зьбяднела на таленты.

Ажно... Запісаў зорак цяперашняй беларускай опэры на дысках няма. Нам толькі й застаецца, што слухаць запісы мінулага. Таго ж Міхася Забэйды. Народная песьня “Ай, мама, мама, чаго я плачу” ў апрацоўцы Аляксея Туранкова. Сьпявае Міхась Забэйда-Суміцкі. Пачуемся!
XS
SM
MD
LG