Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЧАЎСЯ СУД НАД АБАРОНЦАМ КУРАПАТАЎ


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня ў Менскі раённы суд разам з Уладзімерам Плотнікавым прыйшлі некалькі чалавек, якія летась абаранялі крыжы ў Курапатах. Тады 9 лістапада Ўладзімера Плотнікава затрымалі ў жывым ланцугу. Судзьдзя аштрафаваў Уладзімера на 150 мінімальных заробкаў завочна. Абласны суд скасаваў гэтую пастанову як незаконную. Цяпер у судзе будуць апытваць спадара Плотнікава, міліцыянтаў і сьведкаў.

Адвакат Вера Страмкоўская напачатку судовага паседжаньня хадайнічала, каб справу спынілі, бо скончыўся тэрмін. Паводле Адміністрацыйнага кодэксу, прыцягнуць чалавека да адказнасьці можна толькі на працягу двух месяцаў. Але судзьдзя абвесьціў, што справу трэба разгледзець, каб высьветліць, ці было правапарушэньне. Гаворыць Уладзімер Плотнікаў:

(Плотнікаў: ) “Мяне абурыла, што, калі я пачаў казаць па-беларуску, то судзьдзя адразу пачаў перакладаць усё сакратарцы. Сам я нарадзіўся ва Ўсурыйску Прыморскага краю. Я расеец, але мяне абражае, як абыходзяцца з беларускай мовай на яе роднай беларускай зямлі. Я пачаў вучыць беларускую мову. Гэта вельмі прыгожая мова”.

13 сакавіка судзьдзя Аляксандар Грыцэль апытае ўсіх сьведкаў і вынясе пастанову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG