Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУС ШТОГОД СПАЖЫВАЕ 35 КІЛЯГРАМАЎ ЦУКРУ


Юлія Шарова, Менск

Калі ў 2002 годзе было сабрана каля 1,2 мільёны тонаў буракоў, то сёлета аграрыі разьлічваюць атрымаць 2,6 мільёны тонаў. Такім чынам, адмыслоўцы спадзяюцца, што Беларусь будзе цалкам забясьпечаная цукрам уласнай вытворчасьці ды таксама здолее прадаваць яго на экспарт у Расею.

Раней недахоп бурачковага цукру кампэнсаваўся за кошт цукру трысьняговага, які завозіўся з-за мяжы. Цукар-сырэц імпартаваўся з Кубы, перапрацоўваўся тут і прадаваўся на ўнутраным рынку. Існуе нават сумеснае беларуска-кубінскае прадпрыемства “Белацінцукар”, якое займаецца перапрацоўкай трысьняговага цукру-сырцу. Аднак гэтая дзейнасьць не прыносіла істотнага прыбытку, бо прадаваць атрыманы прадукт у Расею беларускія вытворцы не маглі: трысьняговы цукар ня лічыцца там таварам, зробленым у Беларусі, таму за яго трэба плаціць вялікае мыта, што ўплывае на адпускны кошт. Таму рэальны прыбытак беларускія вытворцы могуць мець толькі ад экспарту бурачковага цукру. Ня дзіўна, што ў пачатку гэтага году ўрад казаў пра неабходнасьць нарошчваньня вытворчасьці цукру зь мясцовай сыравіны.

Але для таго каб аб’ёмы вытворчасьці падвысіліся, усе чатыры беларускія заводы, што спэцыялізуюцца на выпуску гэтага прадукту, трэба цалкам мадэрнізаваць і пераабсталяваць. Пакуль рэканструкцыя прадпрыемстваў ідзе марудна. У канцы студзеня гэтага году тагачасны кіраўнік ураду Генадзь Навіцкі даручыў банкам выдаць гэтым заводам ільготныя крэдыты на суму 78,6 мільярды рублёў. Аднак усяго на іхную мадэрнізацыю патрабуецца ня меней за 103,4 мільёны даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG