Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 29 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларуская крыніца”, 1934 год:

“З прыемнасьцяй мусім адцеміць, што сапраўды пабеларуску пішуць некаторыя сучасныя пісьменьнікі Савецкай Беларусі. Прыкладам гэтага можа служыць сьвежа выдадзеная кніжка Міхася Лынькова “На чырвоных лядах”, якая, каля ня браць у ёй пад увагу комуністычнага духу і розных граматычных недарэчнасьцяў, вынікаючых з апошняй палітычнай у Саветах рэформы беларускай мовы, збліжаючай яе да расейскай граматыкі, сапраўды можа быць узорам, як трэба пабеларуску пісаць і цалком зразумела для народу выходзіць”.

“Беларуская газэта”, 1944 год:

“Прадпрыемствы, установы і школы нашае сталіцы загадзя пачалі падрыхтоўку да 1 траўня — Сьвята працы, вясны, а сяньня і змаганьня. Раніцаю 1-га траўня адбудзецца усеагульная гарадзкая дэманстрацыя, у якой возьмуць удзел вайсковыя адзінкі, БКА, паліцыя, СБМ, прадпрыемствы, установы і вучні старэйшых клясаў. На вуліцы будзе пастаўленае майскае дрэва, па мастацку ўпрыгожанае, — сымбаль вясны і радасьці. Для ўпрыгожаньня калёнаў ужо падрыхтаваныя і атрыманыя належныя плякаты, клічы, партрэты і г.д. Пасьля дэманстрацыі на прадпрыемствах, установах і школах адбудуцца сьвяточныя гутаркі-даклады, прысьвечаныя Сьвяту працы — 1 траўня, злучаныя з канцэртнымі выступленьнямі артыстых або мастацкай самадзейнасьці”.

“Вечерний Минск”, 1974 год:

“Пачатак дэманстрацыі ў 11 гадзінаў. Прадстаўнікі працоўных, якія ўдзельнічаюць у дэманстрацыі, зьбіраюцца на свае зборныя пункты на прадпрыемствах, установах і арганізавана рухаюцца на Цэнтральную плошчу раённымі калёнамі ўстаноўленымі маршрутамі. Пропуск на Цэнтральную плошчу асобаў, якія ідуць па запрашальных квітках, спыняецца ў 10 гадзінаў 30 хвілінаў. Рух пешаходаў у раёне Цэнтральнай плошчы, вуліц Леніна, Карла Маркса, Янкі Купалы і Інтэрнацыянальнай спыняецца ў 8 гадзінаў 30 хвілінаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG