Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 21 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі пролетарый”, 1934 год:

“Няхай жыве растучая грамадская актыўнасць працоўных жанчын і іх вылучэнне на кіруючыя пасты! Калгаснікі і калгасніцы! Работайце ў калгасе чэсна і беражыце калгаснае дабро, — у гэтым шлях да заможнага жыцця! Вайны не хочам, але к абароне гатовы. Тыя, хто паспрабуе напасці на нашу краіну, — атрымаюць сакрушальны адпор, каб надалей не павадна было ім саваць сваё свіное рыла ў наш совецкі агарод (Сталін)”.

“ЛіМ”, 1974 год. Выступ Рыгора Шырмы на V зьезьдзе Саюзу кампазытараў СССР:

“Я да гэтага часу ніяк не магу зразумець, чаму ў наш век шырокага патоку інфармацыі і ўсеагульнай дасведчанасці аб усім, музыкант не піша аб зварачным працэсе і не дае рэкамендацый, як складаць кампаненты вулічнага асфальту, напрыклад. Газеты ж, я маю на ўвазе беларускія, да гэтага часу лічаць магчымым даручаць пісаць аб музыцы таму, хто захоча. Аб якой крытыцы можна гаварыць, калі адзін вельмі паважаны чалавек, прафесар, у сваім выступленні ў нас на пленуме аб няўдалым творы выказаўся так: “Гэты твор цікавы, праўда, там няма тэматызму, няма думкі, але развіццё ёсць”.

“Звязда”, 1994 год:

“Як паведаміў БЕЛІНФАРМу прэс-сакратар Старшыні Савета Міністраў Уладзімір Замяталін, 19 красавіка Вячаслаў Кебіч гутарыў з вялікай групай журналістаў і адказаў на шэраг прынцыповых пытанняў… Старшыня Савета Міністраў падкрэсліў, што на спекуляцыях вакол так званай карупцыі павінна быць пастаўлена кропка. Калі канкрэтная службовая асоба вінавата ў чым-небудзь і гэта даказана пракуратурай і судом, то яна павінна адказваць за свае дзеянні па закону. Калі не, то за паклёп павінен адказваць той, хто спрабуе выкарыстаць яго ў асабістых мэтах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG