Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве знайшлі кнігі, скрадзеныя з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Усе выкрадальнікі кніг арыштаваныя. Гэта чацьвёра грамадзянаў Беларусі, у тым ліку два студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якія непасрэдна правялі выкраданьне. На падазрэньні ў сьледчых знаходзіцца таксама жыхар Масквы, у якога былі знойдзеныя кнігі. Паводле ягоных паказаньняў, рарытэты каштавалі яму больш за 15 тысяч даляраў. Сьледчыя не выключаюць, што гэты зьбіральнік старажытнасьцяў і замовіў выкраданьне, але пакуль доказаў ягонай віны недастаткова.

Паводле прэсавага-цэнтру МУС Беларусі, “усе 12 скрадзеных кніг, у тым ліку інкунабула 1486 году, не пашкоджаныя і днямі будуць вернутыя ў сховішча Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.
XS
SM
MD
LG