ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты паведамілі, што валодаюць верагоднымі зьвесткамі, згодна зь якімі “Аль-Кайда” рыхтуе ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў новыя тэрарыстычныя акты на тэрыторыі ЗША.На думку міністра юстыцыі ЗША Джона Эшкрафта, “Аль-Кайда” спрабуе запалохаць Злучаныя Штаты й змусіць іх вывесьці свае войскі з Іраку.