БРУСЭЛЬ. Эўракамісія вырашыла павялічыць памер дапамогі палестынцам і выдаткоўвае яшчэ 28 мільёнаў эўра гуманітарнай дапамогі. Прадстаўнік Эўракамісіі Дыега дэ Ахеда заявіў сёньня наступнае:"Гуманітарная сытуацыя працягвае пагаршацца, ёсьць патрэба ў міжнароднай дапамозе з тым, каб палепшыць цяжкае становішча палестынскага насельніцтва, якое пакутуе з прычыны ізаляцыі і штодзённага жахлівага гвалту,” – заявіў прадстаўнік Эўракамісіі Дыега дэ Ахеда.