Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:52 ]  У сьвеце шырыцца асуджэньне тэракту ў Грозным


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты рэзка асудзілі сёньняшні тэракт у Грозным, падчас якога быў забіты прамаскоўскі кіраўнік Чачэніі Кадыраў. Прэсавы сакратар Белага Дому Скот МакКлелан сказаў, што амэрыканскі народ рашуча пратэстуе супраць тэрактаў і іх выканаўцаў. Паводле яго апраўдаць тэрор ня могуць ніякія нацыянальныя, этнічныя, рэлігійныя або іншыя прычыны. Міністэрства замежных справаў Францыі заявіла, што чачэнскі канфлікт можа быць вырашаны толькі палітычным шляхам з павагай да тэрытарыяльнай цэласьці Расейскай Фэдэрацыі. Прэм’ер-міністар Гішпаніі Хасэ Сапатэра ў тэлефоннай размове з Пуціным асудзіў, цытую, ”барбарскі акт у Грозным”. У заяве Эўразьвязу гаворыцца, што гэты акт сьведчыць аб неабходнасьці пашырэньня міжнароднай каардынацыі ў барацьбе з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG