ПАРЫЖ. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр і прэзыдэнт Францыі Жак Шырак на сустрэчы ў Парыжы дамовіліся аб супрацоўніцтве ў рамках ААН для забесьпячэньня палітычнага ўрэгуляваньня ў Іраку. Абодва лідэры абмеркавалі магчымы зьмест новай рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН у справе перадачы ўлады новаму ірацкаму ўраду.