АНКАРА. Турэцкі парлямэнт сёньня ўхваліў зьмены ў Канстытуцыю, якія павінны прывесьці яе ў адпаведнасьць з нормамі Эўрапейскага зьвязу. У прыватнасьці, абмяжоўваецца роля войска ў цывільным жыцьці і скасоўваюцца спэцыяльныя суды, дзе разглядаліся палітычныя злачынствы і злачынствы супраць дзяржаўнай бясьпекі. Акрамя таго, гарантуецца роўнасьць мужчынаў і жанчынаў, і прыбраная згадка пра сьмяротнае пакараньне, якое было нядаўна адмененае.
Зьмены ў асноўным законе яшчэ маюць быць ухваленыя прэзыдэнтам Турэччыны Ахмэтам Сэзэрам.
Эўракамісія вітала турэцкія рэформы, заявіўшы, што яны набліжаюць Турэччыну да крытэраў Эўразьвязу.