Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:38 ]  Вынікі пятага Кангрэсу НДА Беларусі


У Менску ў нядзелю скончыўся 5 кангрэс асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі Новым старшынём Рабочай групы Асамблеі, якая дагэтуль не зарэгістраваная ўладамі абраны кіраўнік цэнтру “Супольнасьць” Сяргей Мацкевіч. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе кіраўнака “Вясны” Алеся Бяляцкага, які кіраваў працай Асамблеі два тэрміны. Пасьля абраньня, Сяргей Мацкевіч сказаў, што галоўнай яго задачай на пасадзе кіраўніка Рабочай групы будзе выкананьне прынятага дэлегатамі Кангрэсу Стратэгічнага пляну разьвіцьця Асамблеі НДА на бліжэйшую пэрспэктыву. У рэзалюцыі дэлегаты Кангрэсу заклікаюць усіх грамадзкіх актывістаў і няўрадавыя арганізацыі Беларусі нягледзячы на рэпрэсіі з боку ўладаў працягваць дзейнасьць на карысьць пабудовы дэмакратычнай і прававой дзяржавы. Кангрэс таксама патрабуе ад уладаў неадкаладна спыніць крымінальны перасьлед вядомых грамадзкіх дзеячоў Тацяны Процькі, Анатоля Лябедзькі й Міхала Варанца. Дэлегаты таксама павіншавалі ўрады й народы краінаў новых сябраў Эўразьвязу ды падкрэсьлілі, што грамадзянская супльнасьць Беларусі таксама бачыць сваю краіну ў будучыні сябрам эўрапейскай супольнасьці.
XS
SM
MD
LG