Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:44 ]  Шырак: Турцыя можа ўступіць у Эўразьвяз праз 10-15 гадоў


ПАРЫЖ: Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заявіў, што далучэньне Турцыі да Эўразьвязу “пажаданае”, але можа адбыцца праз 10-15 гадоў. Шырак адзначыў, што Турцыя прадпрыймае ў гэтым накірунку значныя высілкі, але яна не адпавядае ўсім крытэрыям сяброўства, асабліва ў пытаньні правоў чалавека і судовай сыстэмы. Прэзыдэнт Францыі назваў “вялікім крокам” уступленьне ў Эўразьвяз 10 краінаў. Пры гэтым ён выказаў спадзяваньне, што тэкст эўрапэйскай Канстытуцыі будзе ўхвалены да паловы чэрвеня.
XS
SM
MD
LG