Дзяржаўнае тэлебачаньне Ярданіі паказала прызнаньне захопленых баевікоў, зьвязаных з Аль-Каідай, што плянавалі хімічную атаку, ахвярамі якой маглі стаць 80 тысячаў чалавек.
Арыштаваныя баевікі паведамілі, што атрымалі загад ад Абу Мусаба аль-Заркаві, які з’яўляецца адным з камандзіраў Аль-Каіды. Мэтамі атакі былі абраныя амбасада ЗША і штаб-кватэра мясцовай выведкі.
Кіраўнік групы паведаміў, што ён хацеў выкарыстаць грузавік з 20 тонамі хімічных рэчываў і выбухоўкі.