Расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў сёньня правядзе перамовы з прадстаўнікамі Эўразьвязу.
Тэма для дыскусіі – дамова пра партнэрства і каапэрацыю паміж Расеяй і пашыраным Эўразьвязам.
У Эўразьвязе спадзяюцца падпісаць пад час візыту Лаўрова абноўлены праект дамовы, якая ахоплівае цяпер і палітычныя, эканамічныя ды культурныя сувязі з новымі краінамі-сябрамі Эўразьвязу.
Падпісаньне раней было адкладзенае з-за скаргаў Расеі на дрэнныя адносіны да расейскамоўнай меншасьці ў краінах Балтыі.