ВАШЫНГТОН
У амэрыканскай сталіцы сотні тысячаў чалавек, у асноўным жанчыны, ўзялі ўдзел у маршы, арганізаваным абаронцамі права на аборт. У маніфэстацыі ўдзельнічала сэнатар Хілары Клінтан, і зоркі Галівуда, такія як Сьюзан Сарандон, Дэмі Мур і Шэран Стоўн. Актывісткі жаночых арганізацыяў сьцьвярджаюць, што палітыка адміністрацыі Буша абмяжоўвае права на аборт пад уплывам кансэрватыўных і рэлігійных групаў