Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:08 ]  Кучма і Пуцін сустрэнцца ў Ялце


Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма сёньня сустрэнецца са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным у курортным горадзе Ялце. Два лідэры павінны падпісаць Дамову аб мяжы паміж краінамі, якая была ратыфікаваная парлямэнтамі Расеі і Украіны ў мінулы чацьвер. Пуцін і Кучма, як чакаецца, таксама падпішуць пагадненьне аб праве выкарыстаньня абедзьвюма краінамі Азоўскага мора і Керчанскай пратокі, статус якой летась выклікаў канфлікт паміж Масквой і Кіевам.
XS
SM
MD
LG