Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:20 ]  Загінулі вязьні багдадзкай турмы


БАГДАД. Прадстаўнікі амэрыканскіх войскаў паведамілі, што 21 вязень загінуў і каля ста былі параненыя мінамётным абстрэлам турмы ў Багдадзе. Тым часам каля 50 сем’яў сёньня вярнулася ў ірацкі горад Фалуджа пасьля інфармацыі пра перамір’е паміж амэрыканскімі войскамі ды ірацкімі ваяўнікамі. Амэрыканскія войскі па-ранейшаму трымаюць Фалуджу ў аблозе, але паведамляецца, што ў самім горадзе сёньня збольшага спакойна. Прадстаўнікі ЗША і мясцовыя лідэры заклікаюць ваяўнікоў скласьці зброю. Сёньня ж пасланьнік Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Іраку Лахдар Брагімі назваў вельмі добрымі шанцы на прыняцьце новай рэзалюцыі ААН у справе Іраку. Учора Гандурас далучыўся да Гішпаніі, абвесьціўшы, што хуткім часам выведзе свае войскі з Іраку. Сёньня Баўгарыя і Румынія пацьвердзілі, што іх вайскоўцы застануцца ў складзе кааліцыі.
XS
SM
MD
LG