Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:52 ]  Рада бясьпекі ААН абмяркуе сытуацыю на Блізкім Усходзе


ЕРУСАЛІМ. Рада бясьпекі ААН паводле прапановы арабскіх краінаў прызначыла на заўтра тэрміновае паседжаньне, прысьвечанае сытуацыі на Блізкім Усходзе. Нагодай дзеля скліканьня паседжаньня стала забойства ізраільцамі ў суботу лідэра групоўкі Хамаз Абдэль Азіза РантЫсі. Сёньня прэм’ер-міністар Брытаніі Тоні Блэр далучыўся да шэрагу эўрапейскіх палітыкаў, якія асудзілі гэтае забойства. Раней міністар фінансаў Ізраілю Бэн’ямін Нетан’яху заявіў, што Ізраіль выдаткуе дзесяткі мільёнаў даляраў габрэйскім паселішчам на Заходнім беразе. Гэты намер пярэчыць мірнаму пляну “дарожная мапа”, паводле якога Ізраіль павінен замарозіць далейшае будаўніцтва на акупаваных тэрыторыях.
XS
SM
MD
LG