ПЭКІН. Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір знаходзіцца з 4-дзённым візытам ў Кітаі. Ён абмяркуе з кіраўніцтвам Кітаю ядзерную праграму КНДР і магчымасьці аказаньня Пхэньяну эканамічнай і харчовай дапамогі. Гэта першы замежны візыт Кіма за апошнія тры гады, пра паездку загадзя не паведамлялася.