ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты выказалі занепакоенасьць у зьвязку з абвастрэньнем палітычнай сытуацыі ў Армэніі. Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША скрытыкаваў улады Армэніі, якія разагналі ў Ерэване дэманстрацыю прыхільнікаў апазыцыі, якія патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Робэрта Качарана. У часе разгону была выкарыстаная сіла, ёсьць параненыя.