Кіроўная рада Іраку заклікала да агульнанацыянальнага перамір’я.
Камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Іраку генэрал-лейтэнант Рыкарда Санчэс паведаміў, што перад вайскоўцамі ЗША пастаўленая задача забіць альбо ўзяць у палон радыкальнага шыіцкага лідэра Мактаду аль-Садра.
“Задача амэрыканскіх войскаў – забіць альбо ўзяць у палон Ас-Садра. Што да нашых дадзеных наконт ягонага месцазнаходжаньня, то зараз неналежны момант казаць пра гэта”.
Сказаў генэрал Санчэз з амэрыканскага камандаваньня ў Іраку.
Ён паведаміў таксама, што амэрыканскія сілы сёньня аднавілі кантроль над гарадамі Кут і Насірыя.
У Наджафе ірацкія паліцыянты вярнуліся да кантролю вуліц, гэта ўдалося пасьля перамоваў з шыіцкімі актывістамі.
Раней новы ірацкі дарадца ў справах нацыянальнай бясьпекі Мувафак Ар-Рубаі сёньня заклікаў жыхароў гораду Фалуджа выдаць адказных за забойства у мінулым месяцы чатырох амэрыканскіх цывільных спецыялістаў.
Рыкарда Санчэс паведаміў, што сытуацыя ў Фалуджы, дзе цягам тыдня ішлі баі паміж сіламі кааліцыі і суніцкімі атрадамі, сёньня застаецца спакойнай, перамір’е выконваецца.
Паводле Кіміта, амэрыканскія марскія пехацінцы могуць узяць пад кантроль Фалуджу, але разьлічваюць на палітычнае рашэньне. Перамовы таксама ідуць у горадзе Наджаф, які кантралюецца шыіцкімі злучэньнямі на чале з радыкальным лідэрам Аль-Садрам.