Міністры замежных справаў пяці краін Касьпійскага басэйну сёньня сустрэнуцца ў расейскай сталіцы, каб абмеркаваць падзел узьбярэжжа Касьпійскага мора, якое мае трэція ў сьвеце па велічыні запасы газу і нафты. Праблема статуса Касьпія дэбатуецца з часоў распаду СССР.
Расея, Іран, Туркмэністан, Казахстан і Азэрбайджан абмяркоўваюць, ці будзе мора зь ягонымі рэсурсамі падзелена пароўну альбо кожная краіна будзе мець уласны сэктар.