ВАРШАВА. У Польшчы нечакана падаў у адстаўку міністар замежных спраў Влодзімеж Цімашэвіч. Цімашэвіч абвесьціў пра гэта пасьля публіккацыі ў сатырычным часапісе некаторых дакумэнтаў міністэрства. Ён зьбіраецца прасіць пракуратуру высьветліць, якім чынам адбылася ўцечка інфармацыі. Прэм’ер-міністар Польшчы Лешэк Мілер пакуль адмаўляецца задаволіць просьбу міністра.