ЕРУСАЛІМ Ізраільскія войскі ўзмацнілі меры бясьпекі на Заходнім беразе Ярдану ў сувязі з пачаткам габрэйскай Пасхі.
У габрэйскія пасяленьні ўведзеныя дадатковыя вайсковыя кантынгэнты. У суботу адзін з габрэйскіх пасяленцаў на Заходнім беразе Ярдану быў забіты актывістам руху “Хамас”. Учора ізраільскія войскі разбурылі дом забойццы ў Тулкарме. Учора ў сутычках на Заходнім беразе Ярдану адзін палестынец быў забіты, яшчэ сямёра – параненыя.