БАГДАД Сёньня амэрыканскія баявыя гэлікоптэры абсталялі пазіцыі ўзброеных прыхільнікаў рыдыкальнага лідэра ірацкіх шыітаў Мактады Ас-Садра. Пранамсі два чалавекі загінулі.
Кіраўнік амэрыканскай адміністрацыяй Іраку Пол Брэмэр заявіў, што дзеяньні Мактыды Ас-Садра парушаюць закон і пагражаюць бясьпецы Іраку. Брэмэр сказаў:"Ас-Садр спрабуе ўсталяваць уласныя парадкі замест тых, якія ўведзеныя законымі ірацкімі ўладамі і сіламі кааліцыі. Мы гэтага не дапусьцім".
Учора каля Багдаду і ў Эн-Наджафе ў сутычках паміж войскамі кааліцыі і прыхільнікамі Ас-Садра загінулі прынамсі 20 іракцаў і 9 салдатаў кааліцыі. Прахільнікі Ас-Садра пратэставалі супраць арышту памочніка духоўнага лідэра і закрыцьця газэты “Аль-Хаўза”.
Мінулай начы ў Басры група шыітаў захапіла будынак мясцовай адміністрацыі.
Сёньня амэрыканскія войскі блякавалі дарогі, што вядуць у горад Эль Фалуджа, у 50 кіламэтрах на захад ад сталіцы. На мінулым тыдні тут былі забітыя 4 амэрыканцы, якія працавалі ў Іраку па кантракту.