Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:14 ]  Урад Сэрбіі і Эўразьвяз абмяркоўваюць статус Косава


Бялград. Прэмьер-міністар Сэрбіі Віслаў Каштуніца настойвае на дэцэнтралізацыі ўлады ў Косаве і зьвяртаецца да Эўрапэйскага зьвязу па падтрымку. Гэтае пытаньне ён абмяркоўваў з кіраўніком Эўракамісіі Рамана Продзі. Прадстаўнік Эўразьвязу сёньня заявіла журналістам, што пакуль кіраўніцтва Эўразьвязу ня вызначылася ў гэтым пытаньні, але адзначыла, што Эўразьвяз не падтрымае ініцыятывы, накіраваныя на абмежаваньне ролі ААН у Косаве. Тым часам, кіраўнік АБСЭ Саламон Пасі заявіў, што эскаляцыя гвалту ў Косаве можа затрымаць пытаньне аб статусе краю. Пасі, які зьяўляецца міністрам замежных спраў Баўгарыі, выказаў перакананьне, што апошнія падзеі ў Косаве былі заплянаваныя, і ўсклаў адказнасьць за іх на альбанскіх экстрэмістаў.
XS
SM
MD
LG