Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:15 ]  Ізраіль рыхтуецца да помсты Хамасу


Ізраіль увёў танкі у Паласу Газа і перавёў свае сілы бясьпекі ў найвышэйшую ступень гатовасьці. Такім чынам ізраільскі ўрад адрэагаваў на пагрозы помсты з боку палестынскай групоўкі ХАМАС у адказ на забойства яе стваральніка і духоўнага лідэра Ахмэда Ясіна. Палестыскі лідэр Ясір Арафат тым часам абвесьціў трохдзённую жалобу па Ясіне. Учора ў Газе адбылося пахаваньне шэйха Ахмэда Ясіна, у якім узялі ўдзел болей за дзьвесьце тысячаў палестынцаў. Масавыя акцыі пратэсту адбыліся і на Заходнім беразе Ярдану. Баевікі з розных палестынскіх груповак пагражаюць Ізраілю што створаць “пекла” на яго зямлі у адказ за забойства Ясіна. Кіраўніцтва Ізраілю кажа, што Ясін кіраваў тэрарыстычнымі атакамі, пад час якіх загінулі сотні ізраільцян. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон павіншаваў ізраільскія войскі з забойствам Ясіна, ён заявіў, што гэта быў крок у барацьбе з тэрарызмам. Забойства Ясіна было асуджанае арабскімі краінамі, прадстаўнікамі краін Эўразьвязу, а таксама генэральным сакратаром ААН. Кофі Анан заявіў, што забойства Ясіна не дапаможа мірнаму працэсу на Блізкім Усходзе. Злучаныя Штаты заклікалі абодва бакі канфлікту да стрыманасьці.
XS
SM
MD
LG