ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў саюзьнікаў Амэрыкі працягваць вайсковую прысутнасьць у Іраку з мэтаю аднаўленьня краіны. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, тэрарыстычная групоўка “Аль-Кайда” дамагаецца вываду войскаў кааліцыі зь Іраку. Заява Буша была зробленая ў адказ на намер будучага кіраўніка ўраду Гішпаніі вывесьці гішпанскія войскі зь Іраку.