ПРАГА. 26 вязьняў базы ЗША ў Гуантанаме адпушчаныя на волю. Пра гэта заявілі прадстаўнікі амэрыканскіх вайскоўцаў. Сярод вызваленых – 23 аўганцы і трое пакістанцаў. У заяве Пэнтагону пра прычыны вызваленьня не гаворыцца. Ужо вызваленыя 119 затрыманых, яшчэ 12-і працягнуты тэрмін затрыманьня.