МАСКВА. На выбарах прэзыдэнта ў Расеі, паводле папярэдніх дадзеных, перамог цяперашні кіраўнік дзяржавы Ўладзімер Пуцін. Пасьля падліку 90 працэнтаў бюлетэняў за яго прагаласавалі амаль 71 працэнт выбаршчыкаў. На другім месцы кандыдат ад Камуністычнай партыі Мікалай Харытонаў. Каля чатырох працэнтаў набралі Сяргей Глазьеў і Ірына Хакамада. Яўка выбаршчыкаў склала каля 60 працэнтаў. Тым часам, учора ўвечары ў цэнтры Масквы згарэў будынак выставачнага комплексу “Манеж”. Загінулі двое пажарнікаў.