МАДРЫД
На парлямэнцкіх выбарах у Гішпаніі пасьля падліку траціны галасоў апазыцыйныя сацыялісты апярэджваюць кіроўную правацэнтрысцкую Народную партыю. У сацыялістаў 43 працэнты галасоў, у Народнай партыі – 36. Выбары праходзілі у дзень нацыянальнай жалобы па ахвярах тэрактаў, якія ў чацьвер забралі жыцьці 200 чалавек. Учора быў атрыманы відэязапіс, у якім арганізацыя “Аль-Каеда” ўзяла на сябе адказнасьць за выбухі ў Мадрыдскіх цягніках. Многія гішпанцы асудзілі кіроўны ўрад за падтрымку амэрыканскай ваеннай апэрацыі ў Іраку.