Расейская пракуратура заявіла, што швэйцарскія ўлады замарозілі на яе просьбу банкаўскія рахункі галоўных акцыянэраў кампаніі ЮКАС сумай на 5 мільярдаў даляраў.
Гэтыя грошы належаць 20 асобам, сярод іх Міхаіл Хадаркоўскі і Платон Лебедзеў, якія былі арыштаваныя паводле падазрэньня ў эканамічных злачынствах.