Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:14 ]  Ірацкія шыіты абмяркоўваюць часовую канстытуцыю


БАГДАД. У сталіцы Іраку адбываюцца кансультацыі палітыкаў шыіцкага веравызнаньня з духоўнымі лідэрамі-шыітамі ў пытаньнях часовай канстытуцыі Іраку. Учора падпісаньне канстытуцыі было адкладзенае, таму што 5 сябраў Кіроўчай Рады Іраку шыіцкага веравызнаньня адмовіліся падпісаць гэты дакумэнт. Асноўныя прэтэнзіі шыітаў былі зьвязаныя з прапановай стварэньня курдзкай аўтаноміі. Мяркуецца, што сёньня ў горадзе Нэджэф адбудзецца сутрэча палітычных лідараў з аяталом Алі Аль-Сістані, які выступіў супраць праекту канстытуцыі. Сябра Кіроўчай Рады Іраку шыіцкі клерык Махамад бахр аль-Улум заявіў, што канстытуцыя можа быць падпісаная ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG