КАБУЛ. Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі, што ўчора ў перастрэлцы былі забітыя дзевяць меркаваных сябраў Талібану. Інцыдэнт здарыўся ва ўсходнім Аўганістане недалёка ад базаў войскаў кааліцыі ў горадзе Аргун. Ад 30 да 40 ўзброеных сябраў Талібану паспрабавалі напасьці на амэрыканскіх жаўнераў. Войскі ЗША разам з аўганскімі ўрадавымі войскамі распачалі буйную апэрацыю супраць талібаў і баевікоў “Аль-Кайды” на ўсходзе Аўганістану. У чацьвер у правінцыі Хост былі ўзятыя ў палон 14 талібаў.